ДУХОЎНАЕ ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ

«Дзяцей нельга пакiдаць на самiх сабе ў сусвеце, поўным маральных небяспечнасцей.
Пры сучасным стане грамадства дзецям прызначаны жорсткi лёс... Дзецi аказваюцца аддалёнымi ад бацькоў i iншых дарослых,
незалежна ад таго, жывуць яны ва ўмовах багацця цi галечы. Гэтае аддаленне бярэ карані ў себялюбстве,
выклiканым матэрыялiзмам, які ляжыць у аснове бязбожнасці, што паўсюдна ахапіла сэрцы людзей».
З ПАСЛАННЯ СУСВЕТНАГА ДОМА СПРАВЯДЛІВАСЦІ, 2000 г.
Мы ўсе бачым у навакольным сусвеце вiдавочныя
праявы разбурэння маральных нормаў i iмклiвую дэградацыю маральных асноў.
Разуменне гэтага патрабуе ад нас неадкладных i сталых намаганняў у iмя
iнтарэсаў дзяцей i будучынi.
ЦI
ДАСТАТКОВА АТРЫМАЦЬ ТОЛЬКI IНТЭЛЕКТУАЛЬНУЮ АДУКАЦЫЮ?
Мы упэўненыя, што не iснуе бацькоў, якiя
не любяць сваiх дзяцей i не iмкнуцца даць iм усё лепшае, што толькi
могуць. Бацькi непакояцца, каб у дзяцей было паўнавартаснае харчаванне
i добрае адзенне, каб яны былi здаровыя; яны знаходзяць для сваiх дзяцей
лепшыя навучальныя установы, каб развiць iх iнтэлект i дать ім карысныя
звычкi, наладжваюць для iх святы i паходы ў тэатры, каб абуджаць высокiя
пачуццi. Цi не робiм мы ўсяго гэтага? Безумоўна, робiм, выяўляя гэткiм
чынам любоў i адказнасць у адноciнах да сваiх дзяцей, але скажыце, цi
ўдзяляем мы сталую ўвагу іхняму духоўнаму выхаванню?
НЕАБХОДНАСЦЬ ДУХОЎНАГА ВЫХАВАННЯ
«Добрыя паводзiны i высокiя
маральныя якасцi павiнны стаяць на першым месцы, бо, калi не сфармiраваўся
характар, веды прынясуць толькi шкоду. Веды вартыя пахвалы, калi яны
спалучаюцца з этычнымi паводзiнамi i дабрадзейным характарам; у адваротным
выпадку, яны ёсць смяротная атрута i страшэнная небяспека».
З ПIСАННЯЎ БАХАI
Дзiцяцi шмат што даецца ад нараджэння, але ў залежнасцi ад выхавання ў раннiм дзяцiнстве у iм могуць развiвацца як добрыя,
так и благiя схiльнасцi. Станаўленне асобы адбываецца, калi дзiця прымае самастойныя рашэннi i робiць выбар,
за якi нясе адказнасць. Калi дзiця жыве, трымаючыся духоўных прынцыпаў, яго выбар заўсёды усвядомлены,
i ён не баiцца адказнасцi, гэта, у сваю чаргу, умацоўвае ў iм пачуццё ўласнай годнасцi.
«Трэба увесь час заахвочваць у iх iмкненне здабыць найвысокiя чалавечыя
дасканаласцi, каб з раннiх гадоў вучылiся яны ставiць перад сабой узвышаныя
мэты, i трымалi сябе з годнасцю,…каб праяўлялi яны рашучасць i настойлiвасць
ва ўсякiм добрым пачынаннi».
З ПIСАННЯЎ БАХАI
ДЗIЦЯЧЫЯ КЛАСЫ
Заняткi з дзецьмi пабудаваны
на наступных прынцыпах:
-
Любоў
i разуменне, якiя настаўнiк праяўляе да ўсiх сваiх вучняў.
-
Кожны вучань альбо вучанiца – гэта унiкальнае стварэнне Бога.
-
Усе чалавечыя iстоты створаны высакароднымi.
ПРА МАТЭРЫЯЛ
Кожны урок прысвечаны вывучэнню адной з духоўных якасцей,
такіх як праўдзiвасць, справядлiвасць, паслушэнства, стараннасць, уменне сябраваць, дабрыня, шчодрасць і г.д.
СЛОВА БОГА
На занятках дзецям растлумачваецца значэнне малiтваў i цытат з Свяшчэнных
Пiсанняў, таму што менавiта Слова Бога аказвае дабратворнае ўздзеянне
на сэрдца дзiцяцi. На занятках настаўнiкi распавядаюць дзецям розныя
гiсторыi i пасля разам іх абмяркоўваюць. Якое значэнне могуць мець гiсторыi
для выхавання дзяцей?
Шмат якiя апавяданнi iлюструюць прынцыпы i духоўныя якасцi i паказваюць
нам, як ужываць iх у жыццi.
Нехта аднойчы сказаў, што праца дзяцей
– гэта гульня.
Гульнi дапамагаюць дзецям пазнаваць i асвойваць мноства звычак i паняццяў,
з дапамогай гульняў дзецi вучацца аб’ядноўвацца дзеля супольнай дзейнасцi,
засяроджвать увагу, падпарадкоўвацца правiлам i кiраваць сваiмi рухамi.
У кожны ўрок уключаны гульнi, якiя дапамагаюць дзецям выпрацаваць пэўныя
якасцi.
Наш
тэлефон: 017-2104822