|
ВЕРА
БАХАI НА БЕЛАРУСI
Чым займаюцца бахаі на Беларусі?
Дзейнасць беларускай суполкі
бахаі на цяперашнем этапе ўключае ў сябе наступныя кірункі:
«У гэты дзень няма
нічога больш важнага, чым вывучэнне ясных доказаў і пераканаўчых довадаў,
пасланых з неба, бо менавіта ў іх выток жыцця і шлях да выратавання».
Са Скрыжалі
Абдул-Баха
«Будзь нястрымны
як вецер, калi нясеш Пасланне Таго, Хто выклiкаў Свiтанне Боскага Кiраўнiцтва.
Мяркуй, як вецер, верны таму, што Бог прадпiсаў, дзьме над усiмi краямi
зямлi, будзь яны населеныя альбо закiнутыя... Належыць яму яму [усякаму,
хто палюбiў адзiнага Бога сапраўднага,] спынiць свой пiльны позiрк на
асновах Ягонай Веры, i руплiва працаваць дзеля яе распаўсюджвання. Цалкам
дзеля Бога трэба яму абвяшчаць Ягонае Пасланне, i з тым жа духам прымаць
усялякi водгук, якi ягоныя словы могуць абудзiць у тым, хто яго слухае».
З Пісанняў
Бахаулы
«Дзяцей нельга
пакiдаць на самiх сабе ў сусвеце, поўным маральных небяспечнасцей. Пры
сучасным стане грамадства дзецям прызначаны жорсткi лёс... Дзецi аказваюцца
аддалёнымi ад бацькоў i iншых дарослых, незалежна ад таго, жывуць яны
ва ўмовах багацця цi галечы. Гэтае аддаленне бярэ карані ў себялюбстве,
выклiканым матэрыялiзмам, які ляжыць у аснове бязбожнасці, што паўсюдна
ахапіла сэрцы людзей».
З паслання
Сусветнага Дома Справядлівасці, 2000 г.
«Дзякуй Богу,
у сэрцы сваiм ты няспынна успамiнаеш Госпада, душа твая радуецца дабрай
весцi Божай, i ты аддаешся маленням. Стан паглыблення ў малiтву ёсць
найлепшы стан: малiтва, сапраўды, даруе жыццё».
З Пісанняў
Бахаі
«Дом мой – дом
мiру. Дом мой – дом радасцi i асалоды. Дом мой – дом смеху i весялосцi.
Той, хто ўвайшоў праз вароты гэтага дому, абавязкова выйдзе з радасцю
ў сэрцы. Гэты дом – дом святла; таму, хто ўвайшоў у яго, даравана будзе
прасвятленне».
З Пісанняў
Абдул-Баха
|
© 2002 - 2007 Духоўны Сход бахаi Беларусi. Усе правы абаронены.
наведвальнiка, пачынаючы з 01.09.2002 г.
Вашы прапановы да Webmaster
Апошняе абнаўленне: Januar 17, 2003